Сіноптыкі: Вялікая паводка Беларусі не пагражае
Гэтай вясной у Беларусі не чакаецца вялікая паводка. Пра гэта заявіў супрацоўнік Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў. Рабаў: "У цяперашні час на рэках і вадаёмах назіраецца ледастаў. Зыходзячы з наяўных умоваў, можна арыентавацца на сярэднюю па вышыні паводку. Але ў сувязі з тым, што ў студзені і лютым чакаецца няўстойлівы характар надвор'я, будуць яшчэ адлігі і снегапады, то ўжо цяпер варта планаваць мерапрыемствы для праходжання вясновай паводкі".
На цяперашні час у рэках знаходзіцца запас вады ў 1,5 разы большы, чым у аналагічны перыяд мінулага года.
На цяперашні час у рэках знаходзіцца запас вады ў 1,5 разы большы, чым у аналагічны перыяд мінулага года.