Сітуацыя ў Беларусі перашкаджае супрацоўніцтву з ЕС па энергабяспецы
“Пытанні энергетычнай бяспекі хвалююць усіх нас, але сітуацыя ў Беларусі, на жаль, не дае нам магчымасці супрацоўнічаць з ёй у гэтай сферы,” — заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана ў інтэрв'ю ўкраінскаму часопісу “Люстэрка тыдня”. Паводле яго слоў, ЕС уважліва сочыць за развіццём беларуска-расійскіх адносінаў у нафтагазавай галіне.