С.Калякін: У парламент пройдзе не больш за пяць кандыдатаў ад АДС

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць, што шанцы прайсці ў парламент у прадстаўнікоў АДС ёсць, хаця і невялікія. Калякін мяркуе, што дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў стануць не больш як пяць апазіцыянераў. Каб стаць дэпутатам, дэмакратычны кандыдат павінен чыста перамагчы і пры гэтым не быць уключаным у "чорны спіс" апазіцыянераў, якіх ні ў якім разе не прапусцяць у парламент, адзначыў ён у інтэрв'ю агенцтву БелаПАН.

Цяпер у выбарчай кампаніі ўдзельнічаюць 75 кандыдатаў у дэпутаты ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.