Скандынаўскім праваабаронцам адмаўляюць у беларускіх візах
Беларуская амбасада ў Стакгольме адмовіла ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэту Б’ёрну Энгесланду, паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Энгесланду вярнулі пашпарт са штампам забароны на ўезд без тлумачэння прычынаў. Аднак яго калегі ўпэўненыя, што адмова звязаная з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
Колькі дзён таму амбасада Беларусі ў Стакгольме адмовіла ў візе і старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Угл.
Колькі дзён таму амбасада Беларусі ў Стакгольме адмовіла ў візе і старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Угл.