Склад беларускай дэлегацыі ў Еўранэст Еўрапарламент не абмяркоўваў
24 лютага па паседжанні міні-сесіі Еўрапарламента па Беларусі дэпутаты не выказвалі свайго стаўлення наконт складу дэлегацыі Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Еўранэст. За час паседжання Еўранэст згадалі толькі двойчы. Еўрадэпутат ад Літвы, намеснік старшыні Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Юстас Палецкіс проста ўзгадаў, што місія Еўрапарламента, у якую ён уваходзіць і якая з 25 лютага знаходзіцца ў Беларусі, зробіць справаздачу і падрыхтуе прапановы наконт удзелу Беларусі ў Еўранэсце.
Еўрадэпутат ад Польшчы Рышард Чарнецкі выказаў думку, што ў Еўранэст не варта ўключаць прадстаўнікоў беларускага парламенту. Ён заявіў, што наспеў час да палітычных санкцый, бо ў адказ сваю на палітыку адкрытых дзвярэй Еўрасаюз ад Беларусі ўзамен нічога не атрымаў.
Прамова старшыні Дэлегацыі Еўрапраламента ў Еўранэст Крысціяна Вігеніна тычылася нядаўніх падзеяў вакол Саюзу палякаў. Ён выказаў салідарнасць з усімі грамадзянамі Беларусі, чые грамадзянскія правы парушаюцца, і заявіў што парушэнне правоў нацыянальных меншасцяў у ХХІ стагоддзі недапушчальна. Ён пашкадаваў, што тры галоўныя органы ЕС – Еўрапарламент, Савет міністраў ЕС і Еўракамісія – не маюць супольнай стратэгіі ў адносінах да Беларусі.