Складзены рэйтынг самых папулярных музеяў свету

Парыжскі Луўр узначаліў рэйтынг музеяў свету згодна з наведвальнасцю ў 2007 годзе, складзены французскай газетай La Tribune. Летась яго наведала больш за 8 млн чалавек.
На другім месцы па папулярнасці знаходзіцца Брытанскі музей, колькасць наведвальнікаў якога, па дадзеных выдання, перавысіла 5,4 млн. За ім чарга лонданскай галерэі Тэйт - крыху больш за 5 млн наведвальнікаў.

Замыкаюць першую пяцёрку музей Метрапалітэн у Нью-Ёрку і Ватыкан. На суверэннай тэрыторыі Святога Пасаду ў 2007 годзе пабывала 4,3 млн чалавек.

Услед за імі найбольш папулярнымі музеямі былі названыя Лонданская нацыянальная галерэя, Версаль, музей імпрэсіяністаў д`Орсэ, Такійскі нацыянальны музей, музей Прада ў Мадрыдзе, Цэнтр Пампіду і іншыя.

Сярод выстаў самымі паспяховымі выданне лічыць “Ад Мане да Пікаса” ў Лондане, якую наведала больш за адзін мільён наведвальнікаў, “Дух Леанарда да Вінчы” ў Токіо (770 тысяч), а таксама выстава скульптуры Рычарда Сера ў Нью-Ёрку (735 тысяч).

Усяго ў 2007 годзе ў сусветных музеях пабывала 24 млн чалавек. Для параўнання ў 2002 годзе іх наведала не больш за 15 млн. Аматараў мастацтва.

Паміж тым, паводле штогадовай справаздачы выдання The Art Newspaper, сусветнай сталіцай музеяў з'яўляецца Лондан.

Фота: www.daler.ru