Скончылася выпрабавальная прапампоўка нафты па трубаправодзе Адэса—Броды
Выпрабавальная прапампоўка нафты для Беларусі па трубаправодзе "Адэса—Броды" завершаная. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на кампанію "Укртранснафта", прапампоўка завяршылася 23 лістапада ў 23.40 і прайшла паспяхова.
Пакуль не вядома, калі адбудзецца наступная прапампоўка. Украінскі бок кажа, што гэта залежыць ад замоўца — Беларускай нафтавай кампаніі.
Аверсная прапампоўка нафты па трубаправодзе "Адэса—Броды" для пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ пачалася 20 лістапада. Падчас выпрабавальнай прапампоўкі па трубаправодзе пайшла расійская нафта маркі Urals.