Славацкі абаронца "Барыса" папоўніць шэрагі мінскага "Дынама"
Мінскі футбольны клуб "Дынама" чакае прыезду яшчэ аднаго легіянера. Як паведамляе "Спорт Беларусь", славацкі абаронца "Барыса" Петэр Падградскі падпісаў кантракт з мінскім клубам. Тэрмін дамовы разлічаны на два гады. У мінулым сезоне славак у 59 матчах набраў 30 (9+21) ачкоў.