Следчы камітэт пракаментаваў гібель у Мінску 15-гадовай ліцэісткі
Следчы камітэт Беларусі пракаментаваў гібель у Мінску 15-гадовай ліцэісткі. Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў адзначае, што праводзіцца праверка па факце смерці навучэнкі "аднаго з ліцэяў сталіцы". Як паведамляла Еўрарадыё, назва навучальнай установы не таямніца — гэта ліцэй БДУ.
Цела дзяўчыны "з прыкметамі падзення з вышыні" знайшлі 3 кастрычніка каля жылога дома на праспекце Незалежнасці. Следчыя цяпер высвятляюць усе абставіны здарэння, "прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі трагедыі".
Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што апытваюцца настаўнікі і навучэнцы. Высвятляюцца асобы, з якімі загінулая кантактавала, у тым ліку і ў сацыяльных сетках. Таксама вывучаюцца "асаблівасці асобы загінулай". Прызначаныя экспертызы.
Дзяўчына напісала на беларускай мове перадсмяротную запіску на сваёй старонцы у vk.com. Яе тэкст можна пабачыць тут.
Фота: sk.gov.by і з сацыяльных сетак.