Следчы КДБ збіраецца асабіста ўручыць позву даверанай асобе Рымашэўскага
Следчы КДБ абвесціў пра намер прыехаць сёння вечарам да Таццяны Шамбалавай дадому і асабіста перадаць ёй позву на допыт.
Следчы прапанаваў жанчыне сустрэцца недзе ў горадзе, калі яна зараз не дома, каб асабіста ўручыць ёй позву на допыт. Аднак Шамбалава прапанавала выслаць позву поштай. Тым не менш, следчы КДБ абвесціў пра намер прыехаць сёння вечарам да Таццяны дадому і асабіста перадаць ёй позву на допыт, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Нагадаем, магіляўчанка Таццяна Шамбалава была затрымана падчас разгону мірнай акцыі 19 снежня і асуджана на 10 сутак, якія адбывала ў ІЧУ Мінскага раёна. Увесь тэрмін зняволення актывістка трымала галадоўку. Вызваліўшыся, яна абскардзіла выстаўлены ёй установай грашовы рахунак, аднак суд адказаў, што аплаціць утрыманне ў ІЧУ яна павінна таму, што яе "кармілі тры разы на день" за кошт дзяржавы.