Следчыя не выключаюць палітычную версію знікнення Юрыя Захаранкі

Пра гэта ў лісце да маці экс-міністра ўнутраных спраў Ульяны Захаранка паведаміў намеснік Генеральнага пракурора Віктар Конан. Нагадаем, што не так даўно Ўльяна Рыгораўна напісала зварот на імя Генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. Яна прасіла "даць поўную інфармацыю пра тое, што зроблена органамі пракуратуры за 11 гадоў у пошуках сына і тых асобаў, хто яго сілком выкраў". Рыгор Васілевіч сам адказваць на ліст маці Захаранкі не стаў, а даручыў гэта зрабіць свайму намесніку Віктару Конану, піша "Народная воля".