Следчыя высвятляюць асобу патанулага ў басейне "Серабранка"

Пракуратура Ленінскага раёна Мінску праводзіць праверку па факце смерці мужчыны ў басейне фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Серабранка". Следчыя высвятляюць асобу патанулага, бо ў яго асабістых рэчах не было ніякіх дакументаў. Старшы памочнік пракурора Мінску Сяргей Балышаў распавёў у інтэрв'ю БЕЛТА, што цела мужчыны ў басейне выявіў інструктар комплексу ўдзень 21 кастрычніка. Інструктар бачыў, што перад заплывам мужчына, на выгляд якому было каля 60 гадоў, размінаўся.

Пашкоджанняў на целе загінулага не было. Мяркуецца, што смерць наступіла ў выніку ўтаплення. Сяргей Балышаў таксама адзначыў, што мужчына пакутаваў на ішэмічную хваробу сэрца.