Следства ў справе экс-дырэктара "Ждановічаў" працягнулі на некалькі месяцаў
Следства па крымінальнай справе старшыні праўлення Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгена Шыгалава працягнута на некалькі месяцаў. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на праваахоўныя органы. Па словах праваахоўнікаў, скончыўся тэрмін, на які ў пачатку 2009 года падаўжалі следства, цяпер ён ізноў працягнуты.
Справу экс-дырэктара самага буйнога сталічнага рынку вядзе следчая група з некалькіх чалавек. Яны правяраюць працу прадпрыемства за некалькі гадоў.
Сам бізнэсовец павінен пагасіць нанесеную шкоду. Па словах праваахоўнікаў, выплата сум ідзе па графіку і пакуль што ён выконваецца. Грошы паступаюць на рахунак Мінгарвыканкаму. Разам з тым, у праваахоўных органах адмовіліся каментаваць інфармацыю, што грошы, якія выплачвае дзяржаве Шыгалаў, пойдуць на будаўніцтва спартовага комплексу "Чыжоўка-Арэна".
Нагадаем, што для спынення крымінальнай справы на экс-дырэктара "Ждановічаў", яму трэба выплаціць суму больш як 31 млн долараў.