Слесар з Рэчыцкага раёна здзейсніў самападпал, а пасля выклікаў "хуткую"
Дактары дыягнаставалі апёкі 1-3 ступені цяжкасці 65% цела.
20-гадовы жыхар вёскі Абрамаўка Рэчыцкага раёна, знаходзячыся адзін дома, абліў сябе бензінам і падпаліў. Пасля гэтага, як піша "Гомельская праўда", ён прыйшоў да суседкі і папрасіў выклікаць “хуткую дапамогу”.
Хлопца шпіталізавалі ў рэанімацыю з апёкамі 1-3 ступені цяжкасці 65% цела. Цяпер ён знаходзіцца ў абласным апёкавым цэнтры ў Гомелі. Вядома, што пацярпелы працуе слесарам у адной з кампаній. Прычыны свайго ўчынку ён не патлумачыў.
Фота: Fotolia