Slipknot у чарговы раз змяніў свой імідж

На днях музыкі прадставілі новы дызайн сваіх страшэнных масак, у якіх традыцыйна з'яўляюцца на сцэне.  Гурт прымеркаваў гэты крок да выхаду свайго новага, чацвертага па ліку студыйнага альбома пад назвай «All Hope Is Gone», які з'явіцца на прылаўках музычных крамаў 25 жніўня.

Нагадаем, што за сваю 13-гадовую кар'еру Slipknot ужо некалькі разоў змянялі дызайн сваіх масак, якія з'яўляюцца «неад'емнай часткай іх музыкі і іміджу».

Новая «калекцыя» масак, малюнкі якіх выкладзеныя для шырокага азнаямлення ў Сетцы, за некалькі дзён прыцягнулі ўвагу больш чым 8-мі мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў.

Фота: www.roadrunnerrecords.com