Слонімцы выказалі пратэст супраць распачатай у Беларусі "кампаніі тэрору"
Прадстаўнікі слонімскіх дэмакратычных сілаў накіравалі зварот да Генеральнага пракурора і іншых дзяржаўных устаноў, дзе выказалі рашучы пратэст супраць распачатай у Беларусі "кампаніі тэрору" ў дачыненні да апазіцыйных лідэраў і актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, паведамляе Газета Слонімская. Слонімскія актывісты патрабуюць спыніць палітычны пераслед у адносінах да іншадумцаў і палітычных апанентаў дзейнай улады. Заклікаюць тэрмінова вызваліць з турмаў усіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асобаў і ўсіх затрыманых грамадзян у Мінску на Плошчы 19 снежня 2010 года.
Таксама слонімцы падпісалі хадайніцтвы ў Мінскую пракуратуру з просьбай змяніць меру стрымання і выпусціць абвінавачаных па справе "аб масавых беспарадках" на волю пад асабістую апеку заяўнікаў.
Таксама слонімцы падпісалі хадайніцтвы ў Мінскую пракуратуру з просьбай змяніць меру стрымання і выпусціць абвінавачаных па справе "аб масавых беспарадках" на волю пад асабістую апеку заяўнікаў.