Слонімскіх актывістаў выклікалі ў міліцыю, аднак там іх не чакалі
Некалькіх слонімскіх актывістаў позвамі выклікалі ў міліцыю для гутаркі. З'явіўся толькі Віталь Яшану. Аднак кабінет, пазначаны ў позве, аказаўся... пустым. Дзяжурны міліцыянт правёў з ім гутарку, цікавіўся абставінамі
канфіскацыі ў Яшану камп'ютара. Нагадаем, 5 кастрычніка 6 міліцыянтаў
уварваліся ў кватэру Яшану і забралі яго камп'ютар. Яны заявілі, што ён
"падобны на скрадзены". Камп'ютар Яшану паабяцалі аддаць заўтра.
А слонімца Юрыя Масюка сёння выклікалі ў ваенкамат.
А слонімца Юрыя Масюка сёння выклікалі ў ваенкамат.