Слуцкія ДАІшнікі распавялі ў судзе, як яны пераследавалі Менцюка
У судзе Мінскага раёна і Заслаўя ў пятніцу працягваецца разгляд справы дваіх ДАІшнікаў-арганізатараў "жывога шчыта" з легкавікоў з людзьмі ў сакавіку на трасе "Мінск-Мікашэвічы". Сёння дапытваюцца сведкі па гэтай справе. Ужо далі свае сведчанні супрацоўнікі Слуцкай Дзяржаўтаінспекцыі. Старшы
інспектар лейтэнант міліцыі Аляксандр Кандраценя расказаў, што 2
сакавіка ён знаходзіўся ў аўтамабілі ў складзе групы, якая
пераследавала іншамарку, што неслася ў бок Мінску з хуткасцю 160-170
км/г.
На патрабаванне спыніцца, кіроўца не толькі не спыніўся, але і павялічыў хуткасць. Кандраценя сведчыць, што адразу ж па рацыі было праведамлена пра сітуацыю ў раённы аддзел міліцыі. Таксама была надзея, што будзе аказаная дапамога з боку супрацоўнікаў Уздзенскай ДАІ, з якімі звязваліся па спецсувязі, але тыя да пераследу Менцюка не падключыліся.
Інтэрфакс