Слуханні па справе Дзевятоўскага і Ціхана могуць адбыцца 13-14 ліпеня
Спартовы арбітражны суд (CAS) у Лазане прапанаваў прызначыць слуханні па справе кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана на 13-14 ліпеня. Беларускія атлеты будуць аспрэчваць рашэнне дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта пра пазбаўленне іх медаляў пекінскай Алімпіяды-2008 з-за дадатных допінг-спроб. Спартоўцы, як нагадвае БЕЛТА, адправілі пакет дакументаў у Спартовы арбітражны суд яшчэ ў сакавіку, пасля чаго там займаліся вывучэннем гэтых папераў.
Атлеты ўжо двойчы (у кастрычніку 2008-га і ў лютым 2009-га) накіроўвалі ў Міжнародны алімпійскі камітэт пытанні наконт парушэнняў і нестыковак пры даследаванні іх допінг-тэстаў у пекінскай лабараторыі. На іх думку, з-за гэтага пробы не могуць быць прызнаныя сапраўднымі, але службоўцы Міжнароднага алімпійскага камітэта звароты праігнаравалі.
Калі спартоўцы не змогуць давесці сваю невінаватасць, то яны павінны будуць вярнуць свае алімпійскія ўзнагароды і дыпломы. Вадзім Дзевятоўскі, якога ў другі раз вінавацяць ва ўжыванні допінгу, пажыццёва пазбавіцца права прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях у любой якасці. Івана Ціхана, хутчэй за ўсё, пакараюць двухгадовай дыскваліфікацыяй.