Смаленскія мытнікі злавілі беларуса з ваеннай прадукцыяй
Экспедытар авіяцыйнага рамонтнага прадпрыемства вёз чыгункай блокі для ваеннага знішчальніка СУ-27.
Як паведамляе сайт Смаленскай мытні, экспедытар ехаў у купэ цягніка ў Беларусь. Ён суправаджаў скрынкі з чатырма блокамі са складу вышыннага абсталявання. Яны лічацца прадукцыяй ваеннага прызначэння. Вываз такой прадукцыі з Расіі вядзецца ў адпаведнасці з рашэннямі прэзідэнта краіны, ураду ці Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве па ліцэнзіях, якія выдаюцца Федэральнай службай па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Такіх ліцэнзій у беларускага экспедытара не было. Тавар ён атрымаў па накладных ад адной з маскоўскіх кампаній.
Як паказала наступная праверка, маскоўская фірма не мела законных падставаў для продажу ваеннай прадукцыі за мяжу.
Смаленская мытня пачала крымінальную справу з нагоды інцыдэнту.
Фота з афіцыйнага сайту