Смалявіцкія камунальнікі плацілі сабе прэміі з кішэні спажыўцоў

Кіраўніцтва Смалявіцкага ЖКГ уключыла ў сабекошт паслуг прэміі для сваіх работнікаў. Як паведамляе "Борисов Электронный", гэта выявілася пры праверцы камітэта дзяржкантролю.  Праверка таксама выявіла, што ў жыроўкі запісваліся выдаткі невядомага паходжання. Агулам смалявіцкія камунальнікі ўнеслі ў жыроўкі каля двух мільярдаў рублёў. Гэта значыць, штомесяц кожная смалявіцкая сям'я пераплочвала 10-15 тысяч рублёў. За кошт грамадзян работнікі ЖКГ таксама атрымлівалі прэміі, сумарны памер якіх склаў амаль 180 мільёнаў рублёў.