СМІ: Джоні Дэп купіў востраў у Грэцыі за 4,2 млн еўра
Яго плошча невялікая — 0,2 квадратнага кіламетра. На востраве не жывуць людзі.
Знакаміты амерыканскі кінаакцёр Джоні Дэп днямі купіў востраў у Грэцыі за 4,2 млн еўра. Ён мае назву Stroggino. Востраў не заселены людзьмі. Яго плошча невялікая — 0,2 квадратнага кіламетра.
Як інфармуюць СМІ Грэцыі, Джоні Дэп прыедзе паглядзець на сваю пакупку ў канцы ліпеня. Цяпер акцёр знаходзіцца ў Аўстраліі на здымках новага фільма "Піраты Карыбскага мора".
Дарэчы, жонцы Джоні Дэпа пагражае дзесяць гадоў турмы за незаконны ўвоз у Аўстралію жывёлаў і выкарыстанне падробленых дакументаў. У траўні сёлета Эмбер Хэрд на борце асабістага самалёта прывезла двух сабак. А ў Аўстраліі дзейнічаюць строгія законы. Жывёлы абавязаныя праходзіць працяглы каранцін.

Фота: АР, AFP