Снег на вуліцах Мінску прыбіраюць больш як 750 машын
Ва ўборцы снега на вуліцах Мінску задзейнічана больш за 750 адзінак тэхнікі. Пра гэта агенцтву БЕЛАПАН паведаміў намеснік дырэктара ДВА "Гаррэмаўтадар" Сяргей Лучына. Па яго інфармацыі, з 6 па 11 студзеня вывезена каля 110 тысяч кубаметраў снегу. Лучына адзначыў, што скаргі на непрыбраны снег паступаюць пераважна не ад кіроўцаў, а ад пешаходаў. Аднак "Гаррэмаўтадар" адеказвае толькі за праезную частку. За ўборку ходнікаў і двароў адказваюць жыллёва-камунальныя службы, раённыя аддзелы "Зеленбуду", прадпрыемствы.
Па словах прадстаўніка "Гаррэмаўтадару", прыборцы вуліц замінаюць прыпаркаваныя аўтамабілі. Ён адзначыў, што ДАІ часта не эвакуюе аўто, якія стаяць пад забараняльнымі знакамі.
Па словах прадстаўніка "Гаррэмаўтадару", прыборцы вуліц замінаюць прыпаркаваныя аўтамабілі. Ён адзначыў, што ДАІ часта не эвакуюе аўто, якія стаяць пад забараняльнымі знакамі.