Снегапады прымусілі ўзяцца за рыдлёўкі сталічных кіроўцаў

У мінскіх крамах адзначаны ажыятажны попыт на рыдлёўкі. За апошні тыдзень іх продажы павялічыліся ў некалькі разоў. Прычым разбіраюць усе: і драўляныя, і металічныя, сапёрныя, складныя і нават штыкавыя, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы і падчас землякопных працаў, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Адзначым, што такія паводзіны кіроўцаў звязаныя з снегападамі, з-за якіх нярэдка аўтамабілі даводзілася літаральна адкопваць.