Снегавікі і праваабаронца пікетавалі беларускую амбасаду ў Маскве

Расійская праваабаронца і дачка Віктара Шандаровіча Валянціна Чубарава правяла пікетаванне беларускай амбасады ў Маскве. Сёння яна прыйшла да дыппрадстаўніцтва з плакатам: "У Беларусі чацвёра апазіцыянераў – у турмах, трое – у войску. І гэта адліга?".
Як паведамляе сайт “Грани.ру”, Чубараву суправаджалі два чалавекі ў касцюмах снегавікоў. Яны разгарнулі расцяжку "Бацька – адмарозак!".

Нягледзячы на тое, што адзіночнае пікетаванне не патрабуе ўзгаднення, акцыя была перарваная міліцыянтамі, якія ахоўваюць амбасаду. Па словах Чубаравай, імі кіраваў чалавек, які прадэманстраваў ёй беларускі пашпарт. Ён таксама вырваў расцяжку.

Паводле яго слоў, лозунг "Бацька – адмарозак!" абражае годнасць прэзідэнта Беларусі. Міліцыянты таксама запатрабавалі спыніць відэаздымку акцыі, матывуючы гэта тым, што амбасада Беларусі з'яўляецца ахоўным аб'ектам, які нельга здымаць без дазволу.