Social Weekend III: ідзе галасаванне за лепшы беларускі сацыяльны праект

З 200 атрыманых заявак на ўдзел у конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend было адабрана 100 лепшых. Да 23 сакавіка ўключна можна прагаласаваць за 9 фіналістаў конкурсу. Яшчэ 9 праектаў вызначаць арганізатары конкурсу і журы незалежна ад вынікаў галасавання. Любы ахвочы можа прагаласаваць адразу за некалькі ўпадабаных праектаў.



6 красавіка ў канферэнц-зале Crowne Plaza Minsk Hotel фіналісты Social Weekend пазмагаюцца за званне найлепшага беларускага сацыяльнага праекта. Пераможцы змогуць атрымаць гранты на рэалізацыю сваіх ідэй на агульную суму 10 000 долараў, а таксама іншыя ўзнагароды. Генеральны партнёр конкурсу, мабільны аператар VELCOM, падтрымае адзін з праектаў і прафінансуе яго на суму 3000 долараў. Перавага будзе аддадзеная праекту, звязанаму з мабільнымі тэхналогіямі.



У журы конкурсу ўвайшлі: Юрый Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Ірына Карзюк (кіраўніца Групы карпаратыўных камунікацый VELCOM), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Тамара Лісіцкая (тэле- і радыёвядоўца, сцэнарыстка, тэлерэжысёр, пісьменніца), Ігар Сакалоў (галоўны рэдактар ​​газеты "Аргументы и факты в Беларуси"), Кацярына Пытлева (тэлевядоўца, журналістка, дыджэй радыё "Мір", спявачка, паэтка), Андрэй Маханько (старшыня праўлення МГА "Паразуменне"), Уладзімір Карагін (старшыня ГА "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў"), Віталь Дзенісенка (дырэктар і сузаснавальнік Студыі Баравога), Марына Рошчына (бізнэс-трэнер па сацыяльным прадпрымальніцтве), Аляксандр Булах (прадпрымальнік, сузаснавальнік стартап-руху ў Беларусі), Алег Жаркоўскі (кіраўнік SocialWeekend.by), Алеся Бугаёва (дырэктар MaeSens.by.



Менавіта твой голас можа стаць вырашальным!