"Сокал" (Кіеў) і "Металургс" (Ліепая) будуць гуляць у чэмпіянаце Беларусі
Кіеўскі "Сокал" і ліепайскі "Металургс" пацвердзілі ўдзел у будучым адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі. Замежным камандам было прапанавана да 30 красавіка пацвердзіць удзел у адкрытым чэмпіянаце Беларусі-2009/10. Пакуль афіцыйна гэта зрабілі кіеўскі "Сокал" і ліепайскі "Металургс", адзначае БЕЛТА.
Як паведаміў спартовы дырэктар Федэрацыі хакею Беларусі Ўладзімір Швабоўскі, канчатковае рашэнне будзе прынята на паседжанні выканкама Федэрацыі хакея Беларусі ў сярэдзіне траўня. На ім жа будзе зацверджаны і рэгламент нацыянальнага першынства.
З улікам замежных клубаў у экстралізе наступнага чэмпіянату Беларусі могуць выступіць 13 камандаў: "Юнацтва" (Мінск), "Гомель", "Металург" (Жлобін), "Хімвалакно" (Магілёў), "Віцебск", "Керамін" (Мінск), "Нёман" (Гродна), "Хімік-СКА" (Наваполацк), "Шыннік" (Бабруйск), "Брэст", "Шахцёр" (Салігорск), "Металургс" (Ліепая, Латвія), "Сокал" (Кіеў, Украіна).