Сотні тысяч беларусаў удзельнічалі у святочных набажэнствах
З нагоды галоўнага рэлігійнага свята — Уваскрошання Хрыстова — ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы, у якіх удзельнічалі сотні тысяч вернікаў.
Паводле традыцыі, таксама прайшлі асвячэнні пасхальных страваў — фарбаваных яек, кулічоў.
З Пасхальным пасланнем да вернікаў звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх ўсёй Беларусі. Акрамя традыцыйных святочных віншаванняў, у ім адзначаюцца і трывожныя тэндэнцыі ў свеце, у прыватнасці, крызісныя выпрабаванні. А кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні з нагоды свята пажадаў беларусам веснавога настрою, моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, шчасця i працвiтання.
Фота - bymedia.net