Спецпасланнік Папы Рымскага звернецца ў Мінску да вернікаў па-беларуску
Спецпасланнік Папы Рымскага Бенедыкта XVI кардынал Ёзаф Томка будзе прамаўляць да вернікаў па-беларуску. Кардынал прыбудзе ў Беларусь на 300-годдзе мінскай архікатэдры. Пра гэта, па звестках Радыё "Свабода", паведаміў Мінска-Магілёўскі мітрапаліт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прыбыццё спецпасланніка Папы Рымскага ў Мінск запланаванае на бліжэйшы чацвер, 7 кастрычніка. Урачыстасці пачнуцца 9 кастрычніка.