Спецпошліны на экспарт нафты з Расіі ў Беларусь павысіліся да $80,7 за тону
Павысіліся спецпошліны на экспарт нафты з Расіі ў Беларусь. З 1 снежня замест ранейшых 73,3 долара яны складаюць 80,7 долара за тону. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер Расіі Віктар Зубкоў. Гэтыя пошліны рэгулююцца расійска-беларускім пагадненнем ад студзеня
2007 года. У адпаведнасці з гэтым дакументам, новыя стаўкі экспартных
пошлінаў на нафту і нафтапрадукты павінны ўводзіцца ў Беларусі ў тыя ж
тэрміны, што і ў Расіі.
Ён прадугледжвае, што для Беларусі стаўка пошліны на экспарт нафты з Расіі ў 2007 годзе разлічваецца шляхам ужывання каэфіцыента 0,293 да расійскай пошліны на нафту.
Нагадаем, з учорашняга дня экспартная пошліна на расійскую нафту павялічылася з 250,3 долара за тону да рэкордных 275,4 долара за тону. Яна будзе дзейнічаць да канца студзеня наступнага года.
Інтэрфакс