Спецслужбы атрымалі поўны доступ да абаненцкіх баз аператараў сувязі

КДБ Беларусі і Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) атрымалі поўны доступ у рэжыме анлайн да абаненцкіх баз беларускіх аператараў сувязі. Пры гэтым пранікненне кантроль будзе рабіцца за сродкі саміх аператараў сувязі. Адпаведныя нормы дыктуцца ўказам №129 ад 3 сакавіка 2010 года, інфармуе АФН. Паводле дакумента, аператар сувязі за кошт уласных сродкаў ажыццяўляе набыццё, усталяванне, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Таксама яны мусяць наладзіць абарону звестак аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, абмежаваць кола асоб, якія прыцягваюцца  да аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Новыя ўдзельнікі рынку сувязі пасля атрымання ліцэнзіі на аказанне паслуг электрасувязі абавязаныя ў месячны тэрмін пісьмова паведаміць пра гэта ў КДБ і ААЦ і на працягу 3-х месяцаў пасля атрымання апавяшчэння ад органаў разведкі распрацаваць план укаранення апреатыўна-вышуковых мерапрыемстваў на сваім прадпрыемстве.

У выпадку набыцця аператарамі сувязі новага абсталявання, ім прыйдзецца злучыць гэтае абсталяванне са сродкамі вышуку.