Спекулянты прадаюць білеты "на Бэкхэма" больш чым удвая даражэй

Білеты на адборачны матч чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Беларусі і Англіі былі прададзеныя яшчэ на мінулым тыдні. Аднак каля кас сталічнага стадыёна “Дынама”, дзе 15 кастрычніка і адбудзецца гэты матч, ужо з’явіліся спекулянты. Як паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”, перакупшчыкі прапаноўваюць білеты за вароты па 80 тысяч рублёў. Яшчэ пару тыдняў таму такі білет можна было набыць за 30 тысяч.

Нагадаем, падобныя спекуляцыі былі і напярэдадні матчу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-Ювентус. Тады білеты за 15-30 тысяч рублёў прапаноўвалі па 60-80 тысяч.