Спеваку Крысу Браўну прад'явілі абвінавачванні ў збіцці Рыяны
Амерыканскаму спеваку Крысу Браўну было прад'яўленае абвінавачванне ў
нападзе на сваю сяброўку, поп-зорку Рыяну паведамляе AFP. Таксама яго
абвінавацілі ў пагрозах. Браўн павінен паўстаць перад судом у чацвер. Інцыдэнт адбыўся 8 лютага ў Лос-Анджэлесе. 19-гадовы Браўн пасварыўся з Рыянай і некалькі разоў стукнуў яе. З-за гэтага спявачцы прыйшлося адмяніць свой выступ на цырымоніі ўручэння прэмій "Грэмі".
Рыяна звярнулася ў паліцыю, аднак 9 лютага Браўн сам здаўся ўладам. Яго дапыталі і адпусцілі пад заклад у 50 тысяч долараў. 15 лютага спявак прынёс выбачэнні Рыяне.
4 сакавіка стала вядома пра тое, што спявачка не будзе даваць паказанні ў судзе супраць Браўна. Паводле дадзеных некаторых СМІ, Рыяна не толькі памірылася з Браўнам, але нават таемна выйшла за яго замуж.
Фота: www.segodnya.ua