Sports.ru: Віктар Ганчарэнка можа ачоліць маскоўскі "Лакаматыў"
Разам з Юрыем Краснажанам кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага "Лакаматыва" з’яўляецца галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Пра гэта паведамляе сайт Sports.ru, які спасылаецца на "надзейную крыніцу ў кіраўніцтве Расійскай чыгункі". Канчатковае рашэнне кіраўніцтва "Лакаматыва", нібыта, разлічвае прыняць да канца сезона па выніках кантактаў з абодвума спецыялістамі.
Адзначым, што 33-гадовы беларускі трэнер — самы малады трэнер за ўсю гісторыю групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў. Ён з'яўляецца галоўным трэнерам БАТЭ ўжо тры гады. За гэты час каманда двойчы выйгравала чэмпіянат Беларусі і блізкая да таго, каб выйграць трэці раз. Таксама БАТЭ сёлета паспяхова выступае ў Лізе Еўропы.
Раней Віктар Ганчарэнка ўжо заяўляў, што не плануе сыходзіць з барысаўскага клуба, калі б з'явіліся прапановы з замежжа.