Справу забойцы 7-гадовай Іры Кужэльнай разгледзіць суд
Слуханне справы ў адносінах забойцы сямігадовай Іры Кужэльнай пачнецца 21 красавіка ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Нагадаем, матэрыялы справы былі перададзеныя ў суд у пачатку красавіка.
Напрыканцы лютага псіхіятрычная экспертыза, якая праводзілася ў
бальніцы "Навінкі", прызнала 29-гадовага мінчука бессвядомым. Справу
перадалі ў суд для прыняцця ў адносінах забойцы "прымусовых захадаў
бяспекі і лячэння".
Цела вучаніцы другога класа Беларучскай сярэдняй школы (Лагойскі раён) было знойдзена супрацоўнікамі крымінальнага вышуку 3 студзеня ў 7 кіламетрах ад вёскі, дзе дзяўчынка жыла з маці.
Да таго часу ад 23 лістапада пошукі не давалі ніякага выніку. Было ўстаноўлена, што смерць Іры Кужэльнай наступіла ў выніку гвалтоўных дзеянняў, інфармуе БелаПАН.