"Справядлівы свет" — за справядлівасць для арыштаваных
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" будзе дамагацца вызвалення сябра Бюро ЦК Сяргея Вазняка ды іншых арыштаваных актывістаў апазіцыі. Пра гэта Udf.by заявіў старшыня партыі Сяргей Калякін.
Для гэтага беларускія левыя будуць выкарыстоўваць розныя формы і метады працы: правядзенне пікетаў салідарнасці, збор подпісаў за вызваленне палітвязняў, накіраванне лістоў пратэсту ў органы пракуратуры супраць канкрэтных фактаў парушэнняў правоў чалавека.
Акрамя таго, адзначыў Калякін, вельмі важна аб'ектыўна інфармаваць беларусаў і міжнародную супольнасць "аб выбарчай кампаніі і яе выніках, падзеях 19 снежня 2010 года і аб развіцці сітуацыі ў краіне".