Спрэчкі ў рамках Мытнага саюза будзе вырашаць Эканамічны суд СНД

Спрэчкі ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будзе вырашаць Эканамічны суд СНД, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Адпаведны пратакол падпішуць сёння ў Маскве прадстаўнікі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскай эканамічнай супольнасці. У прыватнасці, Эканамічны суд СНД будзе вырашаць спрэчкі паміж Камісіяй Мытнага саюза і дзяржавамі, што ўваходзяць у яго, а таксама паміж членамі арганізацыі.