Спрошчаны ўзаемныя паездкі жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі
Міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі Сяргей Мартынаў і Айвіс Роніс падпісалі міжурадавае пагадненне аб спрашчэнні парадку паездак жыхароў памежных тэрыторый, паведамляе БЕЛТА. Паводле пагаднення жыхары Браслава, Верхнядзвінска, Міёраў, пасёлка Відзы і суседніх вёсак
могуць наведваць латвійскія населеныя пункты Даўгаўпілс, Дагва, Зілупэ і Краслава па
спецыяльным дазволе. Каштуе спрошчаны дазвол 20 еўра і будзе дзейнічаць ад 1 да 5 год.
Пагадненне ўступіць у паўнамоцтвы пасля выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур.