Спявак Аляксей Крэчат стаў уладальнікам статуі "Мальтыйскага рыцара"

25-гадовы мінчук Аляксей Крэчат атрымаў першую прэмію міжнароднага конкурса эстраднай песні "Залаты крыж", які прайшоў на Мальце. Беларусь была прадстаўленая на гэтым конкурсе, які мае за мэту адкрыццё таленавітых маладых выканаўцаў, упершыню.

Крэчат выканаў песню "Янка Купала" і кампазіцыю гурта Queen "I want it all". Акрамя грашовай прэміі, беларус атрымаў кубак фестывалю і яго памятны сімвал - статую "Мальтыйскага рыцара", паведамляе БелаПАН.