Спыненыя пастаўкі расійскага газу ў Чэхію і Славакію
Чэхія і Славакія ў сераду перасталі атрымліваць расійскі газ, які падаецца ў Еўропу праз Украіну. Аб гэтым заявіў прадстаўнік чэшскай газавай карпарацыі RWE Transgas.
Паводле яго слоў, асноўны трубаправод з усходу быў перакрыты апоўначы. Цяпер Чэхія мае павялічыць пастаўкі газу з Нарвегіі, каб забяспечыць уласныя патрэбы.
Тым часам кіраўнік кампаніі “Газпрам” Аляксандр Мядзведзеў паведаміў, што Ўкраіна перакрыла апошні, чацвёрты газаправод, па якім газ трапляў у Еўропу.
Напярэдадні Расія скараціла транзіт газу на 21 мільён кубаметраў. Менавіта столькі, згодна з ацэнкай “Газпрама”, Украіна незаконна адабрала за апошнія суткі.
Паводле "Інтэрфакс".