Спынілі працу аўтаінфарматары на нумарах экстранных службаў
У Беларусі з сённяшняга дня спынілі працу аўтаінфарматары на нумарах экстранных службаў. Пра гэта паведамляе “Белтэлекам”. Неабходнасць у аўтаінфарматарах узнікла ў сувязі з пераходам на
перспектыўную нумерацыю з 31 сакавіка сёлета. Яны выконвалі функцыю
“падказкі” пры няправільным наборы нумароў экстранных, заказных і
даведкава-інфармацыйных службаў.
Першапачаткова аўтаінфарматары дзейнічалі на працягу 3 месяцаў, пасля іх дзеянне працягнулі да 1 кастрычніка.
Паводле статыстыкі “Белтэлекама”, беларусы паступова прывыкаюць да новай нумерацыі і з кожным месяцам памыляюцца ўсё менш. У жніўні па кожным нумары памылковыя тэлефанаванні знізіліся на 4-5 тысяч па кожным нумары.
Пераважна беларусы забываюцца спачатку набраць”8”, калі тэлефануюць у іншы горад, альбо працягваюць тэлефанаваць на старыя нумары міліцыі і МНС.
БЕЛТА