С.Сідорскі: "Мы атрымалі газ на ўзроўні 140-150 долараў"

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіўе пра поспех беларускага ўрада ў перамовах аб кошце на расійскі газ для краіны ў 2009 годзе. Па словах прэм'ер-міністра, Беларусь атрымала газ на ўзроўні 140-150 долараў за 1 тыс. куб. м. Прычым на працягу года кошт будзе паніжацца.

Сідорскі адзначыў: беларускі ўрад заяўляў яшчэ ў красавіку, а затым у жніўні мінулага года, што ўваходны кошт газу для Беларусі ў межах $140 за тысячу кубаметраў.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што беларуская эканоміка павінна эфектыўна рэалізоўваць гэтую перавагу, бо іншыя краіны маюць больш высокі кошт на расійскі газ.

Інтэрфакс