Стала вядомае імя расіяніна, якога КДБ затрымаў па справе Плошчы

За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня ён быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Увечары 29 снежня ён быў вызвалены сярод іншых расійскіх грамадзян, але дадому не вярнуўся і стаў яшчэ адным падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Іван быў дапытаны ў прысутнасці дзяжурнага адваката і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, там з ім 31 снежня сустрэўся расійскі консул. Зранку 1 студзеня стала вядома, што адразу ж пасля сустрэчы з консулам Іван Гапонаў быў пераведзены ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
 
Прозвішча другога расійскага грамадзяніна, які праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, праваабаронцам пакуль невядомае.