Стала вядомае прозвішча загінулага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі беларуса
У гарах Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі альпініст Г. Г. Кароль. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-цэнтры рэгіянальнага аддзялення МНС Расіі, Паўднёвая акруга.
Нагадаем, 3 жніўня ў гарах атрымаў пералом нагі беларускі спартсмен. Учора выратавальнікі арганізавалі яго транспарціроўку ўніз. Падчас яе і адбылася трагедыя, калі загінуў іншы беларус.
Вось што распавядае супрацоўніца прэс-цэнтра:
"Пры транспарціроўцы, калі яны пацярпелага пераносілі, ён патрапіў пад каменні. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр. Першы дастаўлены ў бальніцу ў Нальчык".
Адзначым, што з-за кепскіх умоваў надвор'я эвакуяваць беларусаў з дапамогай верталёта не ўдалося, выратавальнікі іх выносілі пешшу.
Група беларускіх альпіністаў была зарэгістраваная і праводзіла ўзыходжанне ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі.