Сталі вядомыя першыя супернікі беларускіх тэнісістаў на Алімпіядзе
Сёння ў Пекіне адбылося лёсаванне тэніснага турніра Алімпіяды-2008. У мужчынскім адзіночным разрадзе адзіны прадстаўнік Беларусі Максім Мірны ў 1/32 фінала згуляе з прадстаўніком Нямеччыны Нікаласам Кіферам.
У жаночай частцы спаборніцтваў выступяць чатыры беларускіх тэнісісткі. На старце адзіночнага разраду найбольш моцная суперніца дасталася Вользе Гаварцовай - 5-я ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс. Вікторыя Азаранка ў 1/32 фінала згуляе з украінкай Таццянай Перабейніс.
У парным разрадзе Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак у 1/16 фінала сустрэнуцца з эстонскім дуэтам Марэт Ані - Кая Канепі, а Вольга Гаварцова і Дар'я Кустова на старце згуляюць з кітаянкамі Шуай Пен і Цянцян Сун.
БЕЛТА нагадвае, што алімпійскі тэнісны турнір стартуе 10 жніўня, а завершыцца 17 жніўня.