Сталі вядомыя саперніцы Азаранка на групавым этапе чэмпіянату WТА ў Досе
У выніку лёсавання ўсе ўдзельніцы выніковага турніру года былі падзеленыя на дзве групы. У "карычневую" ўвайшлі датчанка Каралін Вазняцкі, італьянка Франчэска Ск'явонэ, аўстралійка Саманта Стосур і расіянка Алена Дзяменцьева. У "белай", як адзначае "Прессбол", выступяць расіянка Вера Званарова, бельгійка Кім Клійстэрс, сербка Алена Янкавіч і нашая суайчынніца Вікторыя Азаранка. Матчы групавога этапу адбудуцца з 26 па 29 кастрычніка. Паўфіналы прызначаныя на 30 кастрычніка, фінальны паядынак - на 31 кастрычніка.