Старшыня Дзярждумы: Фашызм уздымае галаву побач з межамі Расіі

Мітынг ладзілі з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе РИА Новости.



“Калі родны буквар падмяніць нацыяналістычным сурагатам, то фашызм, на жаль, зноў падыме галаву, і, на жаль, гэта адбываецца зусім побач ад нашых межаў у брацкай для нас краіне, — сказаў ён. — Усе мы ведаем, з чаго пачынаецца Радзіма, — З карцінкі ў тваім буквары. І слова Радзіма аднолькава разумеюць і ў Расіі, і Беларусі, і ў іншых кутках раней адзінай і вялікай краіны, што выратавала ўсю Еўропу і ўвесь свет ад фашызму”, — сказаў Нарышкін.



Спікер Дзярждумы адзначыў, што ў 21-м стагоддзі людзі гінуць, абараняючы свае гарады і вёскі, гінучы са словамі: “Фашызм не пройдзе”.



На думку Нарышкіна, памежны Брэст займае асаблівае месца ў шэрагу гарадоў-герояў, бо тут 73 гады таму пачалася Вялікая Айчынная вайна, і Брэсцкая крэпасць першай прыняла на сябе ўдар агрэсара, надоўга стрымаўшы наступ ворага.



На ўрачыстых мерапрыемствах прысутнічалі расійскія ветэраны, якія прыбылі ў Брэст з Масквы “Цягніком Памяці”.
Спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, выступаючы, адзначыў, што прайшло амаль 70 гадоў з дня Перамогі над гітлераўскай Германіяй, але, на яго думку і на яго жаль, бяспечней на планеце не стала.


“Не спыняюцца спробы перакроіць гісторыю вайны, прынізіць значэнне савецкага народа і Чырвонай арміі ў разгроме гітлераўскай Германіі, рэабілітаваць фашызм, — сказаў ён. — Парламентарыі Беларусі і Расіі прыкладуць сваю волю і намаганні, каб постсавецкая прастора і Еўразійская прастора былі тэрыторыяй міру, дружбы і добрасуседства”.