Старшыня федэрацыі гарналыжнага спорту Беларусі баіцца ездзіць на лыжах

Старшыня федэрацыі гарналыжнага спорту Наталля Пяткевіч баіцца катацца на горных лыжах.

Пра гэта намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта паведаміла ў інтэрв’ю газеце “Спартыўная панарама”.

“Катацца на горных лыжах, шчыра кажучы, баюся, хоць я і адчайны чалавек. Гэта таму, што мала практыкі, часу на трэніроўкі не хапае. Так што катаюся на сярэднім узроўні, але абавязкова падцягнуся”, — сказала Пяткевіч.