Старшыня Партыі БНФ сустрэўся ў Варшаве з лідэрам прапрэзідэнцкай партыі
У Варшаве 9 верасня адбылася сустрэча старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і аднаго з кіраўнікоў прапрэзідэнцкай партыі "Права і справядлівасць" Адамам Ліпіньскім.
Як паведаміў Еўрарадыё Янукевіч, найперш абмяркоўвалася "міжпартыйнае супрацоўніцтва". Беларускі палітык распавёў спадару Ліпіньскаму пра нядаўні з'езд Партыі БНФ, пра бачанне фронтаўцамі будучых прэзідэнцкіх выбараў, пра перспектывы АДС.
Другая тэма гутаркі была больш глабальнай. Вось што гаворыць пра яе Аляксей Янукевіч:
"Другая тэма была — магчымасьці супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасьці, недзяржаўнага сэктару краінаў Эўропы, Польшчы з незалежнай ад дзяржавы часткай грамадзтва ў Беларусі. Я лічу, што сёньня ёсьць пэўная небясьпека фармалізацыі стасункаў Эўрапейскага зьвязу з грамадзянскай супольнасьцю. Вось ёсьць афіцыйная праграма "Ўсходняга партнэрства" і ўсё, нібыта, туды "заганяецца". Мы вітаем праграму "Ўсходняга партнэрства", але хочам, каб маглі развівацца і наўпроставыя кантакты".
Паводле Аляксея Янукевіча, на наступным тыдні шэраг кіраўнікоў беларускіх палітычных партый наведаюць Стакгольм, дзе сустрэнуцца з міністрам замежных спраў Швецыі Карлам Більдтам, прэм'ер-міністрам Фрэдрыкам Райнфэльдам.