Старшыня сейма Літвы: Беларусь змяніла сваю пазіцыю адносна Захаду
Літва збіраецца прапанаваць Еўрасаюзу падумаць пра магчымасці змякчэння палітыкі ізаляцыі Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня сейма Літвы Чэславас Юршэнас. Ён назваў вызваленне палітвязняў "важкім сігналам з боку Беларусі".
Ужо заўтра падчас сустрэчы кіраўнікоў парламентаў васьмі краінаў Скандынавіі і Балтыі ў Латвіі Чэславас Юршэнас мае намер узняць беларускае пытанне.
Старшыня сейма Літвы заявіў, што Беларусь змяніла сваю пазіцыю адносна Захаду, і Літве ды іншым краінам ЕС надышоў час рэагаваць "на гэтыя сігналы Беларусі", - паведамляе "Інтэрфакс".